Паважаныя наведвальнікі!
Электронныя звароты накіроўваюцца і разглядаюцца ў РУП «Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр дзяцей-інвалідаў» у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (далей - Закон). Просім Вас уважліва азнаёміцца з парадкам прыёму і разгляду электронных зваротаў. Умовы прыёму да разгляду электронных зваротаў грамадзян. У адпаведнасці з патрабаваннямі Закона электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах. Электронны зварот грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, павінны змяшчаць:
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасады асобы, якім накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) месца работы (вучобы);
- выкладанне сутнасці звароту
- адрас электроннай пошты. Электронны зварот юрыдычнай асобы павінен змяшчаць:
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасады асобы, якім накіроўваецца зварот;
- поўную назву юрыдычнай асобы і месца яе знаходжання
- выкладанне сутнасці звароту
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты.
Не прымаюцца да разгляду наступныя электронныя звароты:
- з няпоўнай або недакладнай інфармацыяй аб заяўніку;
- змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскiм працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі РУП «Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр дзяцей-інвалідаў»;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.
Электронныя звароты ў РУП «Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр дзяцей-інвалідаў» накіроўваюцца праз запаўненне электроннай формы. Адзначаныя зорачкай (*) палі ўводу ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца абавязковымі для запаўнення. Звяртаем Вашу ўвагу, што ў раздзеле «Звароты грамадзян» публікуюцца адказы на пытанні, якія часта задаюцца. Калі Вы згодны з устаноўленым парадкам, націсніце «Згодны» для працягу работы. Калі Вы не згодны - націсніце «Не згодны» для завяршэння работы.