ВЫВУЧЭННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ

Камп’ютарз’яўляецца інтэрактыўным сродкам.

Адметнай рысай часу, у якім мы жывём, з’яўляецца імклівае пранікненне інфармацыйных тэхналогій ва ўсе сферы жыцця. Сучасныя дзеці нярэдка бяруць прыклад з любімага кінагерою або вядучага якой-небудзь папулярнай тэлеперадачы. І не выклікае ўжо сумненняў, што яны здольныя з лёгкасцю авалодаць навыкамі работы з рознымі электроннымі камп’ютарнымі навінкамі.

Камп’ютар – гэта ўніверсальная цацка, якая змяняе прызначэнне пры змене праграмы.

Кап’ютар - дадатковы педагагічны сродак развіцця дзіцяці.

Кап’ютар - многаварыятыўны дыдактычны матэрыял. Камп’ютар выконвае функцыю стварэння нявызначанасці, мадэліруе праблемную сітуацыю, робіць дзейнасць цяжкаватай, але пры гэтым дапамагае дзіцяці самастойна зняць гэтыя цяжкасці ў ходзе гульні. Усё гэтае робіць кам’ютарныя гульні эфектыўным сродкам актывізацыі творчых магчымасцяў асобы дзіцяці. Камп’ютар як сродак дзейнасці дазваляе дзіцяці рэалізаваць такія патэнцыяльныя магчымасці, якія ў традыцыйных умовах не могуць выявіцца, напрыклад, з-за несфарміраванасці графічнага ўзору або стэрэатыпнага спосабу яго рэалізацыі. Камп’ютар здольны стаць эфектыўным сродкам развіцця дзіцяці. У цэнтры прымяняюць наступныя гульні:

  1. Гульні, якія развіваюць і спрыяюць пазнавальнаму развіццю дашкольнікаў, падахвочваюць да самастойных творчых гульня.
  2. Гульні, якія навучаюць, спрыяюць засваенню дзецьмі навыкаў чытання, элементарных матэматычных уяўленняў і г.д.
  3. Дыягнастычныя, ужываемыя спецыялістамі дзеля выяўлення ўзроўня развіцця ў дзяцей разумовых здольнасцяў, памяці, увагі і г.д.
  4. Графічныя гульні, звязаныя з маляваннем, канструяваннем.