Водазберажэнне
Мэта: матываваць дзяцей на беражлівыя адносіны да водных рэсурсаў і абгрунтаваць мэтазгоднасць зберажэння вады
Задачы:
- пашырыць веды аб вадзе як пра важны фактар існавання жыцця на Зямлі;
- растлумачыць неабходнасць і важнасць беражлівых адносін да вады ў побыце і ў прыродзе;
- выявіць шляхі вырашэння праблемы водакарыстання і водазберажэння;
- стымуляваць пошук самастойных шляхоў водазахоўвання;
- інфармаваць аб праблеме зберажэння вады ў побыце
Біяразнастайнасць
Мэта: вывучыць біяразнастайнасць арганізмаў тэрыторыі ўстановы і прылеглай мясцовасці.
Задачы:
- азнаёміцца з навуковай і навукова-папулярнай літаратурай, якая адпавядае тэме работы;
- выявіць відавы састаў жывёл розных біяцэнозаў;
- выявіць відавы састаў раслін, водарасцей і грыбоў розных біяцэнозаў;
- правесці ацэнку біялагічнай разнастайнасці на даследуемым участку;
- даць экалагічную ацэнку стану біяразнастайнасці тэрыторыі ўстановы і прылеглай мясцовасці
Энергазберажэнне
Мэта: правесці аўдыт выкарыстання электраэнергіі ў ДУ «Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў».
Задачы:
- вывучыць спажыванне электрычнай энергіі ва ўстанове;
- вывучыць спажыванне цеплавой энергіі ва ўстанове;
- скласці план мерапрыемстваў па энергазберажэнню ва ўстанове;
- аформіць інфармацыйны куток па энергазберажэнню.
Абыходжанне з адходамі
Мэта: пераканацца ў важнасці раздзельнага збору смецця.
Задачы:
- вывучыць склад адходаў, якія збіраюцца ў Цэнтры;
- скласці план па мінімізацыі адходаў;
- арганізаваць збор выкарыстаных батарэек.
Інфармацыйна-экалагічныя мерапрыемствы па рабоце з мясцовай супольнасцю (экалагічныя ініцыятывы)
Мэта: прыцягнуць увагу мясцовых супольнасцяў да праблем экалогіі (удзел у акцыях, правядзенне конкурсаў, фестываляў).
Задачы:
- прыняць удзел у акцыях і мерапрыемствах;
- правесці конкурс плакатаў сярод дзяцей-інвалідаў з мэтай прыцягнення ўвагі да праблем навакольнага асяроддзя;
- арганізаваць экалагічны фестываль "Зямля наш родны дом";
- правесці прыродаахоўны маніторынг на прылеглай прыроднай тэрыторыі;